Змены ў статусе сялянскіх землеўладанняў у Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XVI ст.
Main Article Content
Abstract
Разглядаецца аб’ём паўнамоцтваў сялян у адносінах да зямельных надзелаў у першай палове XVI ст. Даследуюцца пытанні наяўнасці права ўласнасці сялян на зямлю ў гэты перыяд. Даецца аналіз крыніц права, якія замацоўвалі правы сялян на зямлю. Праводзіцца аналіз дагавораў па распараджэнні зямлёй (куплі-продажу, заставы), якія сяляне заключалі як паміж сабой, так і з прадстаўнікамі іншых саслоўяў. На падставе аналізу актавых матэрыялаў і прававых крыніц зроблена выснова аб абмежаванні правоў сялян феадаламі і замацаванні гэтых абмежаванняў у прававых актах. Таксама сцвярджаецца, што пераважная большасць сялян Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. ужо не з’яўлялася ўласнікам зямлі, а валодала толькі правам пажыццёвага спадчыннага землекарыстання.