Штодзённае жыццё сельскіх дзяўчат Заходняга Палесся ў 20-я – 80-я гг. ХХ ст. як даследчая праблема

Main Article Content

Аксана Аляксандраўна Селях

Abstract

Артыкул прысвечаны асэнсаванню штодзённага жыцця сельскіх дзяўчат Заходняга Палесся ў 20-я – 80-я гг. ХХ ст. як даследчай праблемы. Вызначана месца ў сучасным беларускім навуковым дыскурсе даследаванняў штодзённага жыцця і гісторыі дзявочай штодзённасці. Зроблена выснова аб павышанай цікавасці сярод прадстаўнікоў айчыннай акадэмічнай навукі да гісторыі штодзённасці і разам з тым аб адсутнасці комплексных даследаванняў паўсядзённых практык і «структур штодзённасці» прадстаўнікоў асобных сацыяльных груп у розныя перыяды гісторыі. Разглядаецца спецыфіка рэканструкцыі і аналізу штодзённасці сельскіх дзяўчат. Прапанавана структурная кампазіцыя для даследавання адзначанай праблемы. Паказана эўрыстычная значнасць вывучэння дзявочай штодзённасці ў этналагічным кантэксце, адзначана яго рэпрэзентатыўнасць для разумення асобных аспектаў беларускай сялянскай культуры. Падкрэсліваецца значнасць выкарыстання вусных і візуальных крыніц, эгадакументаў для гістарычнай інтэрпрэтацыі чалавечай суб’ектыўнасці.

Article Details

How to Cite
[1]
Селях, А.А. 2022. Штодзённае жыццё сельскіх дзяўчат Заходняга Палесся ў 20-я – 80-я гг. ХХ ст. як даследчая праблема. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 2 (Jan. 2022), 24–32.
Section
ГІСТОРЫЯ