Гендарныя аспекты айчыннай гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг.

Main Article Content

А.А. Савіч

Abstract

Даследаванне накіравана на асэнсаванне гендарных паказчыкаў айчыннай гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у другой палове 1950-х – 1980-я гг. Складанасцю асэнсавання тэмы з’яўляецца недастатковая колькасць эга-дакументальных крыніц навукова-гістарычнай супольнасці да следчыкаў гісторыі Заходняй Беларусі, нязначная прэзентацыя гендарнай праблематыкі ў архіўных фондах. Нягледзячы на гэта, на падставе разнастайных крыніц (апублікаваных навуковых прац, аўтарэфератаў, рукапісаў дысертацый, архіўных матэрыялаў) выяўлена значэнне прафесійнага ўдзелу жанчын-гісторыкаў у развіцці заходнебеларускай гістарыяграфіі. Адзначана дастаткова высокая ступень пры сутнасці жанчын у навуковай супольнасці даследчыкаў заходнебеларускай гісторыі, іх высокая навуковая паспяховасць і публікатарская выніковасць. Аднак ва ўмовах савецкай уніфікацыі гістарычных даследаванняў у гісторыкаў-жанчын не было магчымасцей стварэння «жаночай» версіі вывучэння адпаведных праблем.

Article Details

How to Cite
[1]
Савіч, А. 2019. Гендарныя аспекты айчыннай гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2019), 30–35.
Section
ГІСТОРЫЯ