Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры Беларусі (1989–2016 гг.)
Main Article Content
Abstract
У артыкуле разгледжана гісторыя ўкаранення ва ўстановах культуры Беларусі інфармацыйных тэхналогій. На першым этапе (1989–1997 гг.) быў назапашаны вопыт праектавання і стварэння ўнутраных інфармацыйны сістэм. На другім этапе (1998–2002 гг.) былі рэалізаваны практычныя крокі па стварэнні галіновых інфармацыйных сістэм. На трэцім этапе (2003–2010 гг.) фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў атрымала адзіную каардынацыю. Былі створаны першыя інтэграваныя рэсурсы. На чацвёртым этапе (з 2011 г.) асноўная ўвага звярталася на развіццё паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інтэграцыю культуры ў сусветную інфармацыйную прастору. Аднак па прычыне скарачэння фінансавання рэалізацыя праектаў праходзіла павольна. Выхад бачыцца ў выкарыстанні магчымасцей дзяржаўна-прыватнага партнёрства, фандрайзінгу і валанцёрства.
Article Details
Section
ГІСТОРЫЯ