Месца супольнасцей лясного неаліту Беларускага Панямоння ў сістэме культурных сувязей (прыклад керамікі)
Main Article Content
Abstract
У артыкуле разглядаецца праблема ўдзелу супольнасцей ляснога неаліту ў сістэме культурных сувязей на тэрыторыі Беларускага Панямоння. Закранаюцца пытанні ўзаемадачыненняў старажытнага насельніцтва, якое з’яўлялася носьбітам мясцовых прыпяцка-нёманскай і нёманскай культур з прышлымі традыцыямі цэнтральнаеўрапейскага неаліту (культуры лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар і шнуравой керамікі). Таксама асвятляецца праблематыка прысутнасці ў рэгіёне ўплываў з боку суседніх супольнасцей ляснога неаліту (галоўным чынам нарвенскага асяродку). Даследаванне заснавана на разглядзе керамікі як важнейшай крыніцы ў працэсе вывучэння старажытных супольнасцей. На прыкладзе ўсебаковага аналізу керамічных матэрыялаў устаноўлены іншакультурныя азнакі, якія з’яўляюцца сведчаннем пранікнення яго ўплыву ў лясны неаліт рэгіёна. Такія прыметы выяўлены пераважна сярод марфалагічных і арнаментацыйных паказчыкаў керамікі. З тэхналагічнага пункту гледжання адметныя матэрыялы з дамешкамі таўчоных ракавінак, што не з’яўляецца характэрнай з’явай для эпохі неаліту на тэрыторыі рэгіёна.
Article Details
How to Cite
[1]
Юрэцкі, С. 2016. Месца супольнасцей лясного неаліту Беларускага Панямоння ў сістэме культурных сувязей (прыклад керамікі). Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2016), 91–96.
Section
ГІСТОРЫЯ