Сучасная беларуская гістарыяграфія сельскагаспадарчых таварыстваў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст.

Main Article Content

П.П. Бухавец

Abstract

Артыкул прысвечаны разгляду сучаснай беларускай гістарыяграфіі стварэння і дзейнасці сельскагаспадарчых таварыстваў у другой палове XIX – пачатку XX стст. Агляд прац беларускіх даследчыкаў сведчыць аб ускосным вывучэнні дадзенай праблемы ў айчыннай гістарычнай навуцы. Дасюль не існуе агульнапрызнанага азначэння тэрміна «сельскагаспадарчае таварыства», што спараджае тэрміналагічную блытаніну і ўключэнне ў іх шэраг камерцыйных аб’яднанняў. Пашырэнне крыніцавай базы ў апошняй чвэрці ХХ ст. дазволіла акрэсліць арганізацыйны склад, структуру, асноўныя накірункі дзейнасці найбольш буйных сельскагаспадарчых таварыстваў. Разам з тым маладаследаванымі застаюцца такія аспекты, як фактар дзяржаўнай палітыкі ў працэсе стварэння сельскагаспадарчых таварыстваў, узаемаадносіны таварыстваў і вертыкалі ўлады, асабовы склад і асветніцкая дзейнасць.

Article Details

How to Cite
[1]
Бухавец, П. 2015. Сучасная беларуская гістарыяграфія сельскагаспадарчых таварыстваў Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2015), 83–88.
Section
ГІСТОРЫЯ