Рамеснае навучанне і яго арганізацыя на заходнебеларусскіх землях у 20–30-я гг. XX ст.

Main Article Content

Л.В. Лаўрэенка

Abstract

У артыкуле разглядаецца стан рамеснага навучання і яго арганізацыя на заходнебеларускіх землях у 20–30-я гг. XX ст. Характарызуюцца рамесна-прамысловыя школы, школы-майстэрні, школы прафесійнага ўдасканалення, а таксама прафесійныя курсы, якія займаліся навучаннем рамеснікаў. Падра бязна прааналізаваны ўмовы прыняцця на навучанне і заключэння дамовы аб навучанні. Разглядаецца сістэма здачы экзаменаў на атрыманне звання чалядніка і майстра. Адзначаецца, што ў разглядаемы перыяд рамесніку, які толькі пачынаў сваю працу ці працаваў у якой-небудзь галіне рамяства, неабходна было абавязкова прайсці навучанне рамяству і атрымаць адпаведнае пасведчанне. У артыкуле зроблена выснова аб тым, што рамеснае навучанне на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд было складаным і сутыкалася з вялікай колькасцю цяжкасцей.

Article Details

How to Cite
[1]
Лаўрэенка, Л. 2013. Рамеснае навучанне і яго арганізацыя на заходнебеларусскіх землях у 20–30-я гг. XX ст. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 2 (Jul. 2013), 73–84.
Section
ГІСТОРЫЯ