Старонкі творчай біяграфіі Міхаіла Баброўскага. Пачатак беларускага нацыянальнага адраджэння

Main Article Content

Т.С. Пустаход

Abstract

Артыкул прысвечаны творчай спадчыне і жыццёваму шляху вядомага святара, багаслова, славіста, арыенталіста, гісторыка, палеографа, бібліяфіла, заснавальніка скарыназнаўства і беларусазнаўства канца XVIII – першай паловы XIX ст. Міхаіла Баброўскага (1785–1848), біяграфія якога не прыцягвала пакуль сур’ёзнай увагі даследчыкаў. Паказана значэнне яго дзейнасці па выяўленні, вывучэнні і збіранні помнікаў стараславянскай пісьменнасці. Пералічаны асноўныя фактары, якія аказалі ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду вучонага. Выяўлены ўклад Міхаіла Баброўскага ў станаўленне беларускага нацыянальнага адраджэння, у прабуджэнне цікавасці да гісторыі і культуры беларускага народа.

Article Details

How to Cite
[1]
Пустаход, Т. 2013. Старонкі творчай біяграфіі Міхаіла Баброўскага. Пачатак беларускага нацыянальнага адраджэння. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2013), 93–98.
Section
ГІСТОРЫЯ