Асобы заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху (1921–1939) у асвятленні айчыннай гістарыяграфіі 1990–2000 гг

Main Article Content

А.А. Савіч

Abstract

У артыкуле на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц даследаваны пытанні адлю стравання месца і ролі дзеячаў заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху 1921–1939 гг. у пра цах айчынных гсіторыкаў. Савецкая гістарычная навука з яе класавымі і партыйнымі прыярытэтамі рэзка адмоўна ставілася да дзейнасці палітыкаў некамуністычнай арыентацыі ў Заходняй Беларусі, у 1930 1950-я гады нават адданыя кампартыі дзеячы былі рэпрэсіраваны, а іх дзейнасць падавалася як справа агентаў дэфензівы. У часы Рэспублікі Беларусь айчынная гістарыяграфія здолела назапасіць трывалыя падставы навукова-метадалагічнага характару для пераасэнсавання дзейнасці беларускіх палітыкаў, іх гістарычнай рэабілітацыі, уключэння ў кантэкст нацыянальнай гісторыі.

Article Details

How to Cite
[1]
Савіч, А. 2013. Асобы заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху (1921–1939) у асвятленні айчыннай гістарыяграфіі 1990–2000 гг. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2013), 24–31.
Section
ГІСТОРЫЯ