АДЛЮСТРАВАННЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫХ, ЭКАНАМІЧНЫХ І САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ У ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ БССР У ВЕРАСНІ 1939 – ЧЭРВЕНІ 1941 ГГ. У ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ВНУ БЕЛАРУСІ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Уладзімір Васільевіч Здановіч

Анатацыя

Асветлены пытанні фарміравання прадстаўленняў аб падзеях у заходніх абласцях Беларусі на працягу верасня 1939 – чэрвеня 1941 г. у падручніках для вышэйшых навучальных устаноў БССР і Рэспублікі Беларусь. Адзначаецца, што ў савецкі перыяд асаблівае значэнне надавалася кіруючай ролі камуністычнай партыі, якая забяспечыла паспяховае правядзенне сацыялістычных пераўтварэнняў. Асноўная ўвага была засяроджана на асвятленні толькі поспехаў і дасягненняў. У падручніках, выдадзеных у Рэспубліцы Беларусь, асабліва рэкамендаваных для студэнтаў гістарычных факультэтаў, знайшлі адлюстраванне разам са станоўчымі момантамі рэпрэсіі, забарона савецкай уладай усіх палітычных партый, акрамя камуністычнай, дэпартацыйная палітыка савецкага кіраўніцтва ў адносінах да насельніцтва тэрыторый заходніх абласцей Беларусі. Агульнай для падручнікаў, выдадзеных у БССР і Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца выснова, што ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР было гістарычна неабходным і апраўданым. Беларусь упершыню за ўсю гісторыю стала тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай, у якой завяршыўся працэс тэрытарыяльнай і этнаграфічнай кансалідацыі беларускай нацыі.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
[1]
Здановіч, У.В. 2025. АДЛЮСТРАВАННЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫХ, ЭКАНАМІЧНЫХ І САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ У ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ БССР У ВЕРАСНІ 1939 – ЧЭРВЕНІ 1941 ГГ. У ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ВНУ БЕЛАРУСІ. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (Oct. 2025), 36–43. DOI:https://doi.org/10.63874/2218-0281-2025-2-36-43.
Раздзел
ГІСТОРЫЯ

Бібліяграфічныя спасылкі

1. История Коммунистической партии Советского Союза. – 7-е изд., доп / редкол.: И. Н. Поспелов (гл. ред.) [и др.]. – М. : Политиздат, 1985. – 783 с.

2. Курс лекций по истории КПСС. Ч. 1. (1883–1925 гг.) / под ред. В. М. Сикорского. – Изд. 2-е, доп. и испр. – Минск : Изд-во БГУ, 1975. – 608 с.

3. История Белорусской СССР : в 2 т. / под ред. Л. С. Абецедарского [и др.]. – Минск : Акад. наук Белорус. ССР, 1961. – Т. 2. – 703 с.

4. Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі ; рэдкал.: І. М. Ігнаценка (старш.) [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972–1975. – Т. 4 : Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938–1945 гг.) / рэдкал.: І. С. Краўчанка [і інш.]. – 1975. – 640 с.

5. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. / М. П. Касцюк [i інш.]. – Мінск : Беларусь, 1994–1995. – Ч. 2. – 1995. – 560 с.

6. Гісторыя Беларусі : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка і Г. М. Марцуля. – Ч. 2 : Люты 1917 – 2001 гг. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 464 с.

7. Гісторыя Беларусі : падручнік для ВНУ : у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка і Г. М. Марцуля. – Ч. 2 : Люты 1917 – 2001 гг. – Мінск : Выш. шк., 2007. – 445 с.

8. Саракавік, І. А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І. А. Саракавік. – Мінск : Соврем. шк., 2006. – 456 с.

9. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) : вучэб. дапам. / А. А. Каваленя [і інш.] ; пад рэд. акад. НАН Беларусі А. А. Кавалені. – Мінск : РІВШ, 2022. – 278 с.

10. Гісторыя Беларусі : курс лекцый : у 2 ч. / П. Брыгадзін, У. Ладысеў, П. Зялінскі [і інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2002. – Ч. 2 : ХІХ–ХХ стст. – 656 с.

11. Котаў, А. I. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя : навуч. дапам. для студэнтаў прыродазн. фак. – 2-е выд. – Мінск : БДУ, 2003. – 161 с.

12. Галимова, Н. П. История Беларуси в контексте европейской цивилизации : учеб.-метод. пособие для иностр. студентов / Н. П. Галимова, Т. П. Савчук, Р. В. Чуль ; Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина. – Брест : БрГУ, 2018. – 164 с.

13. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці : вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў выш. адукацыі / І. А. Марзалюк [і інш.] ; пад агул. рэд. І. А. Марзалюка. – Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2022. – 447 с.