Прафесійна-тэхнічная адукацыя рабочых у БССР у другой палове 50–70-х гг. ХХ ст.
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Вызначаны галоўныя напрамкі развіцця сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Беларускай ССР у другой палове 50–70-х гг. ХХ ст. Ва ўмовах эканамічных пераўтварэнняў, якія выклікалі значнае павелічэнне колькасці рабочых, востра стаяла пытанне аб павышэнні іх кваліфікацыйнага ўзроўню. На аснове новых дакументаў вызначана месца школ з прафесійным навучаннем, прафесійна-тэхнічных вучылішч, школ рабочай моладзі, школ камуністычнай працы, завочных і вячэрніх школ, «народных універсітэтаў», тэхнікумаў і ВНУ у сістэме павышэння кваліфікацыі рабочых Беларусі. Сфармулявана выснова аб тым, што створаная савецкай уладай разгалінаваная сетка навучальных устаноў дазволіла дастаткова хутка палепшыць прафесійна-адукацыйны ўзровень рабочых.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Поляк, Н.А. 2024. Прафесійна-тэхнічная адукацыя рабочых у БССР у другой палове 50–70-х гг. ХХ ст. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (Jan. 2024), 33–38.
Раздзел
ГІСТОРЫЯ