Аграрная гісторыя Беларусі як асобны кірунак у айчыннай гістарыяграфіі 1920-х гг. – пачатку XXI ст.
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Разгледжаны гістарыяграфічныя даследаванні айчынных навукоўцаў 1920-х гг. – пачатку XXI ст. па сацыяльна-эканамічнай гісторыі беларускіх зямель. Першыя спробы даследавання гістарыяграфіі аграрнай гісторыі Беларусі адбыліся ў 20-я гг. XX ст. Для нацыянальнай гістарыяграфіі савецкага перыяду была характэрна адаптацыя беларускай гісторыі, асабліва перыяду генезісу капіталізму, да афіцыйнага курса пры даследаванні праблем гісторыіі СССР. З пачаткам новага тысячагоддзя гістарыяграфія аграрнай праблематыкі зноў набывае актуальнасць. Назіраецца адыход ад ідэалагізаваных спробаў аналізу аграрнай гісторыі Беларусі ў параўнанні з савецкім перыядам. Зроблена выснова, што важна, каб і сёння беларуская гістарычная думка мела свой голас і ўлічвала сучасныя тэндэнцыі развіцця расійскай, еўрапейскай і сусветнай гістарычнай навукі.