Фарміраванне і рэпрэзентатыўны патэнцыял фонду Прадстаўніцтва Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Аляксандр Аляксандравіч Савіч

Анатацыя

На аснове архіўных дакументаў адлюстравана гісторыя стварэння Прадстаўніцтва Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) пры ЦК КПБ(б) і фарміравання яго фонду ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, пададзены палітычныя фактары, якія ўплывалі на арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. і стварэнне ўстаноў па яго інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні, адлюстраваны тэматычны дыяпазон адкладзеных у фондзе дакументальных крыніц, акрэслены рэпрэзентатыўныя магчымасці гэтага архіўнага масіва. Адзначана, што Прадстаўніцтва КПЗБ кантралявала спецыяльныя навуковыя ўстановы ў БССР па вывучэнні заходнебеларускага краю і было ключавой структурай па арганізацыі рэвалюцыйнавызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., у выніку чаго быў створаны масіў крыніц, акумуляваных у фондзе 242п Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь як калекцыі змястоўных дакументаў, якія маюць вялікі рэпрэзентатыўны патэнцыял для даследавання гісторыі і гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
[1]
Савіч, А.А. 2023. Фарміраванне і рэпрэзентатыўны патэнцыял фонду Прадстаўніцтва Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 3 (Jan. 2023), 5–13.
Раздзел
ГІСТОРЫЯ