Забеспячэнне дзяржаўных і грамадскіх устаноў беларускіх губерняў агранамічным персаналам напярэдадні Першай сусветнай вайны

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Сяргей Віктаравіч Мяньчэня

Анатацыя

Аналізуюцца працэсы, звязаныя з ростам кольскасці агранамічнага персанала дзяржаўных і грамадскіх устаноў беларускіх губерняў у 1911–1914 гг. Вызначаецца яго функцыянал і спецыялізацыя, адукацыйны цэнз і стаж працы, разглядаецца стан сельскагаспадарчай адукацыі. Агранамічны персанал колькасна значна павялічыўся, што было звязана як з агульнадзяржаўнай тэндэнцыяй, так і з мясцовымі асаблівасцямі (увядзенне земстваў). У той жа час колькасны рост адбываўся ў некаторых выпадках за кошт значнага павялічэння ніжэйшага персанала. Стрымліваючым фактарам для колькаснага і якаснага росту агранамічнага персанала з’яўлялася сітуацыя з сельскагаспадарчай адукацыяй: навучальныя ўстановы беларускіх губерняў, акрамя Горацкіх вучылішчаў, давалі магчымасць набыцця толькі пачатковага ўзроўню. Пераважная большасць гэтых устаноў была створана і фінансавалася грамадскімі арганізацыямі і прыватнымі асобамі, а каля 1/3 з сельскагаспадарчых школ пачалі працу толькі ў 1914 г.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ