Гаспадарчае і рэкрэацыйнае выкарыстанне канала Агінскага ў 1921–1939 гг.

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Алена Мікалаеўна Абухава
Ганна Станіславаўна Касяноўская

Анатацыя

Канал Агінскага быў адноўлены польскімі ўладамі ў 1923–1927 гг. пасля амаль поўнага разбурэння ў выніку баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны. Асноўнымі мэтамі аднаўлення гэтага воднага шляху Заходняй Беларусі было яго выкарыстанне для сплаву лесу з ваколіц канала ў Піну і Шчару і далей на заходнія рынкі. Таксама канал Агінскага ў міжваенны час выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і пасажыраў у паўночныя рэгіёны Палескага ваяводства. У другой палове 1930-х гг. канал Агінскага стаў часткай водных турыстычных маршрутаў, злучаючы басейны Піны і Нёмана. Перамяшчэнне турыстаў у зоне канала Агінскага было досыць няпростым з-за ўплыву фізіка-геаграфічных умоў і праблем з абслугоўваннем канала пасля Целяхан.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ