Сацыяльна-эканамічнае развіццё вёскі Рубель на Століншчыне (1945 г. – пачатак XXI ст.): гісторыка-краязнаўчае даследаванне

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А.М. Вабішчэвіч

Анатацыя

Адлюстравана пасляваеннае аднаўленне в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, што была спалена германскімі нацыстамі ў маі – чэрвені 1944 г., прааналізавана гісторыя калгаса (з моманту яго ўтварэння ў 1948 г. да сучаснасці), раскрыты дасягненні і цяжкасці ў сацыяльна-эканамічным раз віцці вёскі ва ўмовах яе перанаселенасці, выяўлены тэндэнцыі ў штодзённым жыцці жыхароў (сезонны адток працоўнай сілы, пераезд на пастаяннае жыхарства ў іншыя рэгіёны, развіццё прысядзібных гаспадарак пасля правядзення зямельнай рэформы ў пачатку 1990-х гг., іх уключэнне ў рынкавыя адносіны). У навуковы ўжытак упершыню ўведзены дакументальныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ