Польскія ўлады і ўніфікацыя праўрадавых саюзаў сельскай моладзі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1930-я гг.
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Развіццё праўрадавага руху сельскай моладзі на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёна прасочваецца пачынаючы з моманту ўзнікнення першых гурткоў вясковай моладзі ў часы польска-савецкай вайны. Адзначаецца роля «санацыйнага» рэжыму ў складванні праўрадавага маладзёжнага руху ў асяроддзі вясковай моладзі. Галоўная ўвага надаецца працэсам уніфікацыі праўрадавых аб’яднанняў, у выніку чаго пры падтрымцы дзяржаўных структур быў створаны Саюз маладой вёскі – адна з самых масавых «санацыйных» арганізацый у міжваеннай польскай дзяржаве. Аналізуюцца асаблівасці ўніфікатарскіх працэсаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі і ўдзел у іх прадстаўнікоў мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі. Характарызуюцца вынікі мерапрыемстваў, накіраваных на кансалідацыю праўрадавага руху сельскай моладзі, а таксама фактары, якія зніжалі эфектыўнасць гэтых мерапрыемстваў.