«Літоўскі сепаратыст» Канстанцін Каліноўскі
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Пытанне аб дзяржаўнасці беларуска-літоўскіх зямель набыло ў 1861–1864 гг. новае грамадскае гучанне: з кім ім быць – з Расіяй, Польшчай або «ні з кім». Лозунг барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы і Беларусі на аснове гістарычнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і патрабаванне свабоднага нацыянальнага-культурнага развіцця яго народаў, сфармуляваныя К. Каліноўскім у час паўстання 1863 г., далі падставу шмат каму з сучаснікаў трактаваць яго палітычную пазіцыю як сепаратысцкую. У сепаратызме адносна Польшчы яго абвінавачвалі дзеячы Варшаўскага Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта Я. Гейштар, О. Авейдэ, Ю. Яноўскі. Пра федэралісцкія і сепаратысцкія тэндэнцыі К. Каліноўскага пісалі першыя даследчыкі паўстання і яго ўдзельнікі В. Пшыбароўскі і Б. Ліманоўскі. Яго сепаратысцкае крэда настойліва падкрэсліваў афіцыйны гістарыёграф паўстання В.Ф. Ратч. Публіцыстычная спадчына самога К. Каліноўскага сведчыць, што ён выступаў абаронцам інтарэсаў гістарычнай Літвы і яе народаў. Наяўнасць у яго праграме патрабавання незалежнай літоўска-беларускай дзяржавы прызнаюць даследчыкі паўстання У. Ігнатоўскі, А.П. Смірноў, Г. Кісялёў і інш.