Забастовачная барацьба рабочых Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у айчыннай гістарыяграфіі другой паловы 1950-х – 1980-х гг.

Основное содержимое статьи

А.А. Савіч

Аннотация

Разгледзены асноўныя навукова-метадалагічныя падыходы айчынных гісторыкаў да адлюстравання ў друку забастовачнай барацьбы ў Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. Аўтар раскрывае абумоўленасць акцэнтаў і фармулёвак пры падачы адпаведных пытанняў марксісцка-ленінскай метадалогіяй і палітыка-ідэалагічнымі прыярытэтамі савецкай улады. Апублікаваныя працы акцэнтавалі ўвагу на адмоўных рысах эканомікі Заходняй Беларусі, якія сталі прычынай рабочага руху і забастовачнай барацьбы. Стан і ўзровень забастовачнай барацьбы даследчыкі ставілі ў залежнасць ад актыўнасці Кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), аддаючы ёй ролю авангарда рэвалюцыйнага руху і галоўнага арганізатара забастовачнай барацьбы за паляпшэнне ўмоў працы і найму, за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Дзейнасць іншых палітычных партый – апанентаў КПЗБ, якія дамінавалі ў рабочым руху, мэтанакіравана замоўчвалася і суправаджалася замацаваннем за імі ярлыкоў згоднікаў і здраднікаў інтарэсаў пралетарыяту. На падставе разнастайных крыніц, у першую чаргу архіўных матэрыялаў, ажыццяўляецца карэкціроўка і ўдакладненне адпаведных пазіцый, выяўляюцца аспекты, якія дазваляюць аб’ектывізаваць гісторыю забастовачнай барацьбы ў Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы міжваеннага перыяду.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Савіч, А. 2017. Забастовачная барацьба рабочых Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у айчыннай гістарыяграфіі другой паловы 1950-х – 1980-х гг. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2017), 28–35.
Раздел
ГІСТОРЫЯ