Айчынная гістарыяграфія сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Заходняй Беларусі 1920–1930-х гг.
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У даследаванні адлюстраваны асноўныя навукова-метадалагічныя падыходы айчынных гісторыкаў да вывучэння і адлюстравання ў друку сацыяльна-эканамічнай гісторыі Заходняй Беларусі 1921– 1939 гг. Аўтар раскрывае абумоўленасць акцэнтаў і фармулёвак гісторыі заходнебеларускай эканомікі ваенна-палітычнымі і палітыка-ідэалагічнымі прыярытэтамі савецкай улады. Апублікаваныя працы акцэнтавалі ўвагу на адмоўных рысах эканомікі Заходняй Беларусі, якія сталі наступствам польскага панавання і вызначаліся каланіяльным, аграрна-сыравінным характарам, занядбанасцю прамысловасці і аграрнай сферы, негатыўным для народных мас характары рэформаў. На падставе разнастайных крыніц, у першую чаргу архіўных матэрыялаў, ажыццяўляецца карэкціроўка і ўдакладненне адпаведных пазіцый, выяўлены паказчыкі, якія ва ўмовах буржуазна-капіталістычнай эканомікі, на падставе традыцыйнага гаспадарчага ўкладу, мясцовай сыравіннай базы і абмежаваных інвестыцый садзейнічалі пасляваеннаму аднаўленню і ўмацаванню гаспадаркі, забяспечылі эканамічную самадастатковасць Заходняй Беларусі.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Раздзел
ГІСТОРЫЯ