Да гісторыі «Малачарскага таварыства» ў Баранавічах (1932–1936 гг.)
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У прадстаўленым артыкуле ўпершыню даследуюцца асноўныя этапы развіцця і дзейнасці «Малачарскага таварыства» ў Баранавічах. На аснове аналізу архіўных дакументаў, успамінаў удзельнікаў арганізацыі, а таксама матэрыялаў перыядычных выданняў 1930-х гг. даецца апісанне асноўных накі рункаў гаспадарчага жыцця таварыства і ўмоў яго існавання. Акрамя таго, праводзіцца кароткі аналіз агульнага стану развіцця малочнай кааперацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, робіцца характарыстыка заканадаўчай базы дзейнасці «Малачарскага таварыства» ў Баранавічах. Аўтар прыходзіць да высновы, што, нягледзячы на ціск з боку польскай адміністрацыі і складаныя эканамічныя ўмовы існавання, таварыства не толькі дасягнула некаторых гаспадарчых поспехаў, але і адыгрывала прыкметную ролю ў жыцці насельніцтва свайго рэгіёна.