Стварэнне і баявая дзейнасць партызанскага атрада імя Я.Г. Макарэвіча (з успамінаў байца атрада Р.М. Калільца)

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

П.С. Рамановіч

Анатацыя

Адным з прыярытэтных накірункаў айчыннай і замежнай гістарычнай навукі з’яўляецца вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Для больш глыбокага асэнсавання падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівую каштоўнасць уяўляюць успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей мінулай вайны. У дадзеным артыкуле на аснове ўспамінаў байца партызанскага атрада Рыгора Мікітавіча Калільца паказана падпольная барацьба камсамольцаў і актывістаў в. Моталь, якія сталі стваральнікамі партызанскага атрада імя Я.Г. Макарэвіча і ўдзельнікамі яго баявых аперацый. Прыводзяцца прыклады падрыву партызанамі нямецкіх эшалонаў, паказваецца дзейнасць партызанскай камендатуры, узаемадзеянне беларускіх партызан з 1-й Украінскай партызанскай дывізіяй пад кіраўніц твам П.П. Вяршыгары, мужнасць і гібель партызан у баях з ворагам.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ