Сацыяльна-эканамічнае развіцё мястэчкаў Віленскага ваяводства ў 1921–1939 гг.

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Г.С. Вайцешчык

Анатацыя

У артыкуле даецца аналіз сацыяльна-эканамічнага развіцця мястэчкаў Віленскага ваяводства ў 1921–1939 гг. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад Польшчы ў 1921 г. прадвызначыла новы этап гістарычнага развіцця для заходнебеларускіх мястэчак, колькасць якіх у значнай ступені перавышала колькасць гарадоў, і з-за нешматлікасці апошніх іх сацыяльна-эканамічныя функцыі бралі на сябе мястэчкі. Спецыфіка развіцця Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы прадвызначыла пэўныя рэгіянальныя асаблівасці і кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця мястэчкаў Віленскага ваяводства. На аснове аналізу архіўных крыніц і літаратуры аўтарам даследуецца роля, якую выконвалі мястэчкі ў эканамічным развіцці Віленскага ваяводства, даецца аналіз месца мястэчкаў у сістэме населеных пунктаў Віленшчыны, вызначаюцца асноўныя кірункі і формы развіцця местачковай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ