Дзезерцірства як форма антываеннага пратэсту вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі ў 1914–1917 гг.

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А.А. Зябко

Анатацыя

У артыкуле даследуюцца прычыны ўзнікнення, накірункі, тэндэнцыі развіцця антываеннага дэзерцірства вайскоўцаў расійскай імператарскай арміі на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. На аснове аналізу архіўных дакументаў аўтарам выяўляецца тэндэнцыя да ўзрастання колькасці вайскоўцаў-дэзерціраў к пачатку Лютаўскай рэвалюцыі. Гэта ў сваю чаргу паказвае важнасць уплыву азначанай з’явы на развіццё рэвалюцыйных падзей у Расіі ў 1917 г. Акрамя таго, у артыкуле вызначаюцца асноўныя накірункі антываеннага дэзерцірства, а таксама прычыны яго ўзнікнення, якія былі звязаны са стомленасцю ад зацягнутай вайны, слабай матывацыяй да ўдзелу ў баявых дзеяннях ратнікаў апалчэння ІІ разраду і жаданнем ніжніх чыноў хутчэй вярнуцца да сям’і, якая знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ