Працоўная эміграцыя насельніцтва заходнебеларускіх зямель у Францыю ў 1920–1930-я гг
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У артыкуле акрэсліваецца заканадаўча-прававая база польска-французскіх эміграцыйных адносін, арганізацыйная структура і працэс афармлення эміграцыйнай дакументацыі, маштабы, дынаміка і сацыяльна-культурная адаптацыя рабочых-эмігрантаў у 20–30-я гг. ХХ ст. Аб’ектам дадзенага даследавання з’яўляюцца заходнебеларускія эмігранты, якія накіроўваліся ў гарады Францыі. У даследаванні падкрэсліваецца, што ў сувязі з зацікаўленасцю французскага рынку працы ў замежных рабочых і цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам заходнебеларускага насельніцтва ў 20–30-я гг. ХХ ст. распаўсюджваецца яго працоўная эміграцыя ў Францыю. У артыкуле зроблена выснова аб тым, што дзейнасць французскіх прадпрымальнікаў на працягу ўсяго міжваеннага перыяду адпавядала прынцыпам свабоднай эміграцыі. Для падтрымкі і распаўсюджання эміграцыйных плыняў уладамі абедзвюх краін былі распрацаваны эміграцыйныя канвенцыі і пагадненні, якія з’яўляліся асновай эміграцыі.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Мярчук, В. 2010. Працоўная эміграцыя насельніцтва заходнебеларускіх зямель у Францыю ў 1920–1930-я гг. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (Jan. 2010), 58–67.
Раздзел
ГІСТОРЫЯ