Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у беларускай савецкай гістарыяграфіі 1920-х – першай паловы 1950-х гадоў
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У артыкуле на падставе шырокага кола гістарыяграфічных крыніц даследуецца працэс вывучэння пытанняў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у 1920-х – першай палове 1950-х гадоў. У гэты перыяд, асабліва ў 1920–1930-я гады, гістарыяграфія праблемы, акрамя навуковых задач, актыўна вырашала ідэалагічныя патрэбы бальшавіцкага кіраўніцтва, паступова падпарадкоўвалася партыйна-дзяржаўнаму апарату. Таму асвятленне пытанняў нацыянальна-вызваленчага руху мела відавочна тэндэнцыйны і схематычны характар, залежала ад змен грамадска-палітычнай сітуацыі ў БССР, звязаных з асаблівасцямі развіцця нацыянальна-вызваленчага руху, адносін да заходнебеларускай праблемы з боку савецкага кіраўніцтва, палітычных рэпрэсій у БССР у дачыненні да гісторыкаў і былых удзельнікаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Савіч, А. 2010. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. у беларускай савецкай гістарыяграфіі 1920-х – першай паловы 1950-х гадоў. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (Jan. 2010), 46–57.
Раздзел
ГІСТОРЫЯ