Акалічнасці археалагічных знаходак у Давыд-Гарадку ў 1936 г.

Основное содержимое статьи

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч

Аннотация

Мэтай артыкула з’яўляецца раскрыццё акалічнасцей, у якіх адбывалася выяўленне археалагічных знаходак на Замкавай гары ў Давыд-Гарадку ў 1936 г. і падрыхтоўка да раскопак гарадзішча ў 1937– 1938 гг. На падставе друку, архіўных дакументаў (частка з іх упершыню ўведзена ў навуковы ўжытак) выяўлена рэакцыя на археалагічныя знаходкі мясцовай праваслаўнай супольнасці, польскай каталіцкай інтэлігенцыі, адміністрацыйных уладаў, журналістаў, вучоных. Зроблена выснова пра тое, што прыярытэт навуковай і грамадскай значнасці пры ацэнцы выяўленых археалагічных артэфактаў дазволіў пераадолець міжканфесійныя супярэчнасці, групавыя кан’юнктурныя інтарэсы. У выніку гэтага Замкавая гара ў Давыд-Гарадку атрымала ахоўны статус, і там пачаліся палявыя археалагічныя даследаванні.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Вабішчэвіч, А.М. 2023. Акалічнасці археалагічных знаходак у Давыд-Гарадку ў 1936 г. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2023), 20–31.
Раздел
ГІСТОРЫЯ