Гаспадарчае і рэкрэацыйнае выкарыстанне канала Агінскага ў 1921–1939 гг.

Основное содержимое статьи

Алена Мікалаеўна Абухава
Ганна Станіславаўна Касяноўская

Аннотация

Канал Агінскага быў адноўлены польскімі ўладамі ў 1923–1927 гг. пасля амаль поўнага разбурэння ў выніку баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны. Асноўнымі мэтамі аднаўлення гэтага воднага шляху Заходняй Беларусі было яго выкарыстанне для сплаву лесу з ваколіц канала ў Піну і Шчару і далей на заходнія рынкі. Таксама канал Агінскага ў міжваенны час выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і пасажыраў у паўночныя рэгіёны Палескага ваяводства. У другой палове 1930-х гг. канал Агінскага стаў часткай водных турыстычных маршрутаў, злучаючы басейны Піны і Нёмана. Перамяшчэнне турыстаў у зоне канала Агінскага было досыць няпростым з-за ўплыву фізіка-геаграфічных умоў і праблем з абслугоўваннем канала пасля Целяхан.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Абухава, А.М. и Касяноўская, Г.С. 2022. Гаспадарчае і рэкрэацыйнае выкарыстанне канала Агінскага ў 1921–1939 гг. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 3 (янв. 2022), 31–37.
Раздел
ГІСТОРЫЯ