Рамеснае навучанне і яго арганізацыя на заходнебеларусскіх землях у 20–30-я гг. XX ст.

Основное содержимое статьи

Л.В. Лаўрэенка

Аннотация

У артыкуле разглядаецца стан рамеснага навучання і яго арганізацыя на заходнебеларускіх землях у 20–30-я гг. XX ст. Характарызуюцца рамесна-прамысловыя школы, школы-майстэрні, школы прафесійнага ўдасканалення, а таксама прафесійныя курсы, якія займаліся навучаннем рамеснікаў. Падра бязна прааналізаваны ўмовы прыняцця на навучанне і заключэння дамовы аб навучанні. Разглядаецца сістэма здачы экзаменаў на атрыманне звання чалядніка і майстра. Адзначаецца, што ў разглядаемы перыяд рамесніку, які толькі пачынаў сваю працу ці працаваў у якой-небудзь галіне рамяства, неабходна было абавязкова прайсці навучанне рамяству і атрымаць адпаведнае пасведчанне. У артыкуле зроблена выснова аб тым, што рамеснае навучанне на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд было складаным і сутыкалася з вялікай колькасцю цяжкасцей.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Лаўрэенка, Л. 2013. Рамеснае навучанне і яго арганізацыя на заходнебеларусскіх землях у 20–30-я гг. XX ст. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (июл. 2013), 73–84.
Раздел
ГІСТОРЫЯ