Давыд-Гарадоцкая ардынацыя Радзівілаў у ХІХ – пачатку ХХ ст.
Основное содержимое статьи
Аннотация
На падставе архіўных дакументаў прааналізаваны агульны стан і гаспадарчая дзейнасць Давыд-Гарадоцкай ардынацыі Радзівілаў, аднаго з самых буйных прыватных землеўладанняў на Палессі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Паказаны працэс утварэння самастойнай ардынацыі. У 1875–1904 гг. нясвіжскі ардынат Антоній Вільгельм Радзівіл аб’ядноўваў усе тры ардынацыі – Нясвіжскую, Клецкую і Давыд-Гарадоцкую. Аднак закладанне ў 1885 г. парка ў Манькавічах стала пачаткам працэсу ўтварэння самастойнай Давыд-Гарадоцкай ардынацыі. Пераход у 1905 г. кіраўніцтва да Станіслава Радзівіла, першага давыд-гарадоцкага ардыната, узвядзенне палаца ў Манькавічах сталі сведчаннямі набыцця самастойнасці ардынацыі дэ-юрэ. Маёнткі і фальваркі ардынацыі былі заняты пераважна ў сельскай і лясной галінах. Пры нязначнай плошчы ворных зямель змяншаўся прыбытак, таму паступова згортвалася сельскагаспадарчая вытворчасць, павялічвалася здача зямельных і лясных надзелаў у арэнду, узрастала высечка лесу. У артыкуле паказаны таксама складаныя ўзаемаадносіны паміж адміністрацыяй ардынацыі і мясцовымі сялянамі.