Станаўленне і развіццё ў 1920-я – першай палове 1950-х гг. айчыннай гістарыяграфіі канфесійнай гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг.
Основное содержимое статьи
Аннотация
Разглядаюцца накірункі асэнсавання працэсу даследавання і асвятлення канфесійнай гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг. На падставе шырокага кола разнастайных крыніц як апублікаваных, так і архіўных матэрыялаў, прадстаўлены арганізацыйна-метадалагічныя і крыніцазнаўчыя паказчыкі гістарыяграфічнага працэсу, выяўлены ідэйна-палітычныя і праблемна-тэматычныя прыярытэты ста наўлення і развіцця ў перыяд 1920-х – першай паловы 1950-х гг. айчыннай гістарыяграфічнай традыцыі канфесійнай гісторыі Заходняй Беларусі. Зроблена выснова аб абумоўленасці навукова-даследчыцкай і выдавецкай дзейнасці дзяржаўна-палітычнымі і ідэйна-прапагандысцкімі патрэбамі савецкай улады, якая выкарыстоўвала канфесійную тэматыку для пацвярджэння акупацыйна-паланізацыйнай палітыкі Польшчы і выхавання грамадскай свядомасці ў духу рэвалюцыйнага змагання за Заходнюю Беларусь. Абу моўленасць даследаванняў марксісцка-ленінскімі атэістычнымі прыярытэтамі абмяжоўвала даследчы каў і не садзейнічала прадметнай распрацоўцы канфесійнай гісторыі краю.
Информация о статье
Раздел
ГІСТОРЫЯ