Палітыка Польшчы і становішча Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі 1920-х – першай паловы 1950-х гг.
Основное содержимое статьи
Аннотация
Раскрываецца абумоўленасць акцэнтаў і фармулёвак прэзентацыі адпаведных пытанняў сацыяльна-палітычнымі прыярытэтамі савецкай улады. Выяўляюцца асноўныя тэматычныя сюжэты, іх палітыка-ідэалагічная скіраванасць, дынаміка фармулёвак і акцэнтаў даследаванняў адносна стрыжнёвых аспектаў тэмы. Прадстаўлена айчынная гістарыяграфічная канцэпцыя палітыкі Польшчы ў Заходняй Беларусі. Апублікаваныя працы акцэнтавалі ўвагу на акупацыйнай, захопніцкай сутнасці польскай улады, стварэнні Польшчай жорсткага рэжыму абмежаванняў і пераследаў у дачыненні да мясцовага няпольскага насельніцтва, скіраванага на асіміляцыю і паланізацыю Заходняй Беларусі, і адрозніваліся высокім ідэйна-палітычным і эмацыйным узроўнем з відавочнай арыентацыяй на неабходнасць арганізацыі рэвалюцыйнай барацьбы. Першапачатковая наяўнасць аб’ектыўных звестак пра станоўчыя з’явы заходнебеларускай рэчаіснасці паступова змянілася спрошчанай, тэндэнцыйнай, схематычнай падачай падзей на фоне агульнага негатыўнага стаўлення да польскай улады.