Савецкая аграрная палітыка ў Беларусі: кірункі, праблемы, вопыт (1965–1985 гг.)
Основное содержимое статьи
Аннотация
Праведзены аналіз асноўных кірункаў і мэт аграрнай палітыкі СССР у Беларусі на працягу 1965–1985 гг. Вызначаны як станоўчыя, так і негатыўныя вынікі ў развіцці сельскай гаспадаркі, акрэслены праблемы, якія стрымлівалі развіццё аграрнага сегмента эканомікі; ахарактарызаваны вынікі дзейнасці партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў вырашэнні аграрнага пытання. Зроблена выснова аб тым, што сакавіцкі 1965 г. мадэрнізацыйны праект, рэалізацыя асноўных палажэнняў гаспадарчай рэформы 1965 г. стымулявалі далейшае развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі. Ужо на пачатку 1970-х гг. аграрная галіна БССР у межах эканамічнага комплексу Савецкага Саюза заняла лідарскія пазіцыі па вытворчасці збожжа. Але ў 1971–1981 гг. дасягненні аграрнай галіны не былі падмацаваны ідэяй яе прыярытэту ва ўмацаванні сацыяльнай стабільнасці дзяржавы. Агульнасаюзная харчовая праграма 1982 г. нават у перспектыве не дазваляла ліквідаваць тэхналагічнае адставанне сельскагаспадарчай галіны ад краін-канкурэнтаў. У выніку Савецкая дзяржава і яе кіраўніцтва не здолелі вырашыць сялянска-аграрнае пытанне па задавальненні спажывецкага попыту на харчовую прадукцыю.