Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.: асвятленне праблемы ў дакументальных зборніках (2010–2016 гг.)

Основное содержимое статьи

У.В. Здановіч

Аннотация

Аналізуюцца выдадзеныя ў 2010–2016 гг. дакументальныя зборнікі, прысвечаныя баявым дзеянням на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. Адзначаецца, што cкладальнікамі зборнікаў была праведзена значная праца па пошуку і падрыхтоўцы да друку разнастайных крыніц, выяўленых у асноўным у замежных архівах. Дакументальныя зборнікі, якія з’явіліся ў адзначаны перыяд, у пераважнай большасці мелі тэматычны характар. Адной з асаблівасцей дадзенага перыяду стала падрыхтоўка дакументаль- ных зборнікаў сумеснымі намаганнямі беларускіх і замежных гісторыкаў. У цэлым паспяхова былі вырашаны пытанні перадачы тэксту і археаграфічнага афармлення дакументаў. Істотным дапаўненнем зместу апублікаваных дакументаў з’яўляецца навукова-даведачны апарат. Разам з тым дадзеная праблема не можа быць канчаткова вырашана без абнаўлення крыніцавай базы па гісторыі мінулай вайны, увядзення ў навуковы ўжытак усяго комплексу дакументаў.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Здановіч, У. 2017. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.: асвятленне праблемы ў дакументальных зборніках (2010–2016 гг.). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (янв. 2017), 5–11.
Раздел
ГІСТОРЫЯ