Дакументы занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна як крыніцы па гісторыі Заходнебеларускага рэгіёну ў 1918–1939 гг.

Основное содержимое статьи

А.М. Вабішчэвіч

Аннотация

У артыкуле аўтар падводзіць вынікі архіва- і крыніцазнаўчага даследавання, выкананага ў межах сумеснага польска-беларускага праекта «Польшча – Беларусь. Агульная гістарычная спадчына». Аб’ектам вывучэння сталі дакументальныя зборы 1918–1939 гг. Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна. Яны ўключаюць матэрыялы пра Браслаўскі, Вілейскі, Віленска-Трокскі, Дзісенскі, Дунілавіцкі, Маладзечанскі, Ашмянскі, Пастаўскі, Свянцянскі паветы Віленскага ваяводства і Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства ў складзе Польшчы паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі. Праведзены аналіз наяўных фондаў, вопісаў фондаў, ступені захаванасці змешчаных у іх спраў, дадзена праблемнатэматычная характарыстыка архіўных матэрыялаў і вызначаны перспектывы іх выкарыстання.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Вабішчэвіч, А. 2015. Дакументы занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна як крыніцы па гісторыі Заходнебеларускага рэгіёну ў 1918–1939 гг. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2015), 32–39.
Раздел
ГІСТОРЫЯ