Прывілеі Бярэсця як прававая аснова яго самакіравання ў XIV–XVIII стст.

Основное содержимое статьи

С.П. Стрэнкоўскі

Аннотация

У артыкуле аналізуюцца прывілеі, атрыманыя Брэстам на працягу існавання ў ім самакіравання, заснаванага на магдэбургскім праве. Выкарыстаны граматы, якія апублікаваныя ў друкаваных зборніках, і тыя, што знаходзяцца ў кнігах Метрыкі ВКЛ. Зроблены высновы аб тым, што прывілей на магдэбургскае права Брэсту 1390 года з’яўляецца пачатковым момантам у станаўленні традыцыі гарадскога права ВКЛ. У ім быў замацаваны шэраг палажэнняў, якія ў далейшым сталі падставай для фундацыйных прывілеяў іншым гарадам Беларусі. Адсутнасць у ім разгляду цэлага шэрагу пытанняў функцыянавання гарадскога самакіравання дала падставу для далейшага выкарыстання ў гарадскім праве вуснай традыцыі і звычаёвага права. Вопыт, які такім чынам назапашваўся, далей знаходзіў адлюстраванне на старонках прывілеяў іншым гарадскім паселішчам. Абшчына самастойна выпрацоўвала нормы, якія датычыліся на менклатуры, колькасці і парадку выбараў службовых асоб самакіравання.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Стрэнкоўскі, С. 2013. Прывілеі Бярэсця як прававая аснова яго самакіравання ў XIV–XVIII стст. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (янв. 2013), 38–44.
Раздел
ГІСТОРЫЯ