Нацыянальная палітыка ўлад БССР у галіне адукацыі (1929–1939 гг.)

Основное содержимое статьи

М.К. Альховік

Аннотация

У артыкуле раскрываюцца асноўныя напрамкі палітыкі ўладаў БССР па задавальненні этнакультурных патрэб насельніцтва рэспублікі ў галіне адукацыі ў перыяд бальшавізацыі нацыянальнай палітыкі (1929–1939 гг.) У азначаны перыяд па змесце і накірунках мерапрыемстваў, якія праводзіліся, выразна выдзяляюцца два этапы. На першым этапе (1929–1934 гг.) палітыка кіраўніцтва рэспублікі была накіравана на забеспячэнне карэннага насельніцтва і этнічных супольнасцяў нацыянальнымі школамі. На другім этапе (1934–1939 гг.) па указанні саюзных уладаў рэспубліканскае кіраўніцтва ажыццяўляла ліквідацыю адукацыйных устаноў этнічных супольнасцяў БССР, а таксама прымала меры, накіраваныя на пашырэнне аўдыторыі рускай школы. Аднак факт захавання пераважнай колькасці беларускіх школ у 1939 г. не дае магчымасці ахарактарызаваць палітыку кіраўніцтва рэспублікі як адназначна русіфікатарскую.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Альховік, М. 2012. Нацыянальная палітыка ўлад БССР у галіне адукацыі (1929–1939 гг.). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2012), 44–49.
Раздел
ГІСТОРЫЯ