Асаблівасці беларуска-расійскай інтэграцыі ў пачатку ХХІ ст.
Основное содержимое статьи
Аннотация
На працягу паўтара дзесяцігоддзя пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г., якія азнаменавалі новы стыль кіравання, надзённыя беларускія знешнепалітычныя акцэнты фарміраваліся і змяняліся ў выглядзе геапалітычнага маятніка. У выгадны для Мінска момант ён схіляўся то на Усход (расійскі прыярытэт), то на Захад – у бок Еўрапейскага саюза (ЕС). Такая манеўранасць дазваляла дзяржаве захоўваць суверэнітэт і дасягаць сваіх інтарэсаў у эканоміцы і знешняй палітыцы. Транзітны геаграфічны стан Беларусі дапамагаў няспыннай працы маятніка, які так ці інакш «сілкаваўся» зацікаўленасцю большасці заходніх краін і партнёраў па еўразійскай прасторы ў зносінах з ёю. Адначасова для дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) Беларусь набыла статус узору ў працэсе шырокай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй. Змена інтэграцыйнай стратэгіі Расіі, якую стаў ажыццяўляць з пачатку 2000-х гг. новы яе лідар, паволі вяла да пэўнага абмежавання незалежнасці Рэспублікі Беларусь і самастойнасці беларускага кіраўніцтва ў правядзенні знешняй палітыкі. Адначасова ўзнікалі разнавіднасці беларуска-расійскай інтэграцыі ў двух- і шматбаковым фармаце як варыянты разнахуткаснай інтэграцыі на прасторы СНД.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Часноўскі, М. 2012. Асаблівасці беларуска-расійскай інтэграцыі ў пачатку ХХІ ст. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2012), 5–13.
Раздел
ГІСТОРЫЯ