АСАБЛІВАСЦІ АПАФІТНАЙ ФРАКЦЫІ ФЛОРЫ ПРЫПЯЦКАГА ПАЛЕССЯ Ў СУВЯЗІ З ЯЕ АНТРАПАГЕННАЙ ТРАНСФАРМАЦЫЯЙ

Основное содержимое статьи

Аляксандр Мікалаевіч Мялік

Аннотация

Разглядаюцца асаблівасці апафітнай фракцыі флоры Прыпяцкага Палесся, якая прадстаўлена 281 абарыгенным відам сасудзістых раслін. Устаноўлена, што сярод апафітаў, здольных вырастаць ва ўмовах трансфармаваных раслінных супольніцтваў, пераважаюць прадстаўнікі з тэрмафільных сямействаў Rosaceae, Umbelliferae, Polygonaceae і некаторых іншых. Эколага-геаграфічны аналіз апафітнай фракцыі паказвае перавагу відаў з шырокім тыпам арэала, слабай занальнай прымеркаванасцю і ксератэрмічнымі экалагічнымі патрабаваннямі. Гэта сведчыць аб страце флорай сваіх натуральных рыс барэальнай вобласці Галарктыкі і набыцці ксератэрмічных уласцівасцяў пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе.

Информация о статье

Раздел
БІЯЛОГІЯ